[ Новыя паведамленні · Удзельнікі · Правілы форуму · Пошук · RSS ]
  • Страница 1 из 1
  • 1
Модератор форума: dimonas  
Разбор тэста "Род назоўнікаў"
dimonasДата: Нядзеля, 19.02.2017, 14:45 | Паведамленне # 1
ADMIN
Група: Администраторы
Паведамленняў: 12
Узнагароды: 0
Рэпутацыя: 32767
Статус: Офлайн
Тэст 1:
Адзначце назоўнік жаночага роду:
Чылі - Правільны адказ (Таму што гэта іншамоўны нескланяльны назоўнік-назва, які абазначае краіну па азначэнні)
Тарнада - мужчынскі род (Таму што гэта нескланяльны назоўнік, які абазначае віхор па азначэнні, а віхор - мужчынскага роду)
Дроб - мужчынскі род (Не блытаць з рускай мовай, дзе назоўнік "дробь"жаночага роду! У беларускай мове ён мужчынскага роду, таму што па марфалагічных прыметах да мужчынскага роду адносяцца назоўнікі з нулявым канчаткам (найчасцей))
Выскачка - агульны род (У беларускай мове ёсць назоўнікі, якія адносяцца як да асоб мужчынскага полу, так і жаночага. Ёсць шэраг такіх назоўнікаў, якія варта запомніць)
Канцэрт-лекцыя - мужчынскі род (Таму што гэта скаладаны назоўнік, які абазначае неадушаўлённыя прадметы. Вызначаецца род па першым слове (але ёсць шэраг выключэнняў!))
Тэст 2:
Адзначце назоўнік мужчынскага роду:
Місуры - жаночы род (Таму што гэта нескланяльны назоўнік-назва, які абазначае раку па азначэнні)
Сухумі - Правільны адказ (Таму што гэта іншамоўны нескланяльны назоўнік-назва, які абазначае горад па азначэнні)
Ківу - ніякі род (Таму што гэта нескланяльны назоўнік-назва, які абазначае возера па азначэнні)
Чад - ніякі род (Таму што гэта нескланяльны назоўнік-назва, які абазначае возера па азначэнні)
Элен - жаночы род (Таму што гэта нескланяльны назоўнік-назва, які абазначае жаночае імя па азначэнні)
Тэст 3:
Адзначце назоўнік ніякага роду:
Какаду - мужчынскі род (Таму што гэта нескланяльны назоўнік-назва, які абазначае жывую істоту (птушку) па азначэнні)
Фламінга - мужчынскі род (Таму што гэта нескланяльны назоўнік-назва, які абазначае жывую істоту (птушку) па азначэнні)
Рыца - Правільны адказ (Таму што гэта нескланяльны назоўнік-назва, які абазначае возера па азначэнні)
Дзверы - няма роду (Назоўнік ужываецца толькі ў множным ліку)
Канікулы - няма роду (Назоўнік ужываецца толькі ў множным ліку)
Тэст 4:
Адзначце назоўнік агульнага роду:
Бусел - мужчынскі род (па марфалагічных прыметах да мужчынскага роду адносяцца назоўнікі з нулявым канчаткам (найчасцей))
Мямля - Правільны адказ (У беларускай мове ёсць назоўнікі, якія адносяцца як да асоб мужчынскага полу, так і жаночага. Ёсць шэраг такіх назоўнікаў, якія варта запомніць)
Сібір - жаночы род (Аснова заканчваецца на Р і ёсць нулявы канчатак)
Бярэмя - ніякі род (Назоўнік на -мя)
Дзяўчо - ніякі род (Дзяўчо, хлапчанё, дзіця - варта запомніць)
---
Калі штосьці не зразумела, то пытайце!
 
  • Страница 1 из 1
  • 1
Поиск: