Галоўная » Артыкулы » Вершы на беларускай мове » Уладзімір Дубоўка

Родная мова, цудоўная мова... Уладзімір Дубоўка

Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі, −
Ты самацветаў яскравая нізка.
Кожны з іх барвы дзівосныя мае,
Вечным агнём зіхаціць – не згарае.
Ты мне заўсёды была дапамогай,
Дзе б і якой не хадзіў я дарогай.
Чую ў табе перазвоны крыніцы,
Чую ў табе і раскат навальніцы,
Чую павевы зялёнага бору,
Водгулле працы ў родным прасторы.
Кожнай драбнічкай ты варта пашаны,
Кожнае слова вякамі стварана.
І на вякі яно жыць застанецца,
Вечнае так, як народнае сэрца.
Чытаць цалкам: http://www.vershy.ru/content/rodnaya-mova-tsudoinay

Катэгорыя: Уладзімір Дубоўка | Дадаў: dimonas (01.03.2016)
Праглядаў: 2713 | Рэйтынг: 2.0/1
Усяго каментараў: 0
omForm">
avatar