Галоўная » Артыкулы » Вершы на беларускай мове » Піліп Пестрак

Першы снег. Піліп Пестрак

Снег пушысты, бадзёры, крамяны
Ціхай беллю празрыстаю лёг,
Дрэвы, хаты ахутаў рахманы,
І застыў на шырокіх палёх.
Першы снег - гэта сэрцу навіна,
Гэта - раны прыкрыла зямля,
Гэта - з жартам прабегла дзяўчына,
Смех пры студні і скрып жураўля.

Катэгорыя: Піліп Пестрак | Дадаў: maks123vb (05.01.2017)
Праглядаў: 688 | Рэйтынг: 0.0/0
Усяго каментараў: 0
omForm">
avatar