Галоўная » Артыкулы » Вершы на беларускай мове » Яўгенія Янішчыц

Помню, помню праз гады... Яўгенія Янішчыц

Помню, помню праз гады,
Спеўная ваколіца:
«Выпі, золатца, вады,
Сэрца супакоіцца».

Да крынічнай, спакайной —
Сцежкі-птушкі вольныя.
Трыццаць вёснаў за спіной,
А ці ўсе спакойныя?

Мне дарогі не пытаць,
Сонейка высокага.
А як жа стану суцяшаць
Ў горы сябра-сокала?

Ды, вядома, як тады
Ты мяне, ваколіца:
«Выпі, золатца, вады,
Сэрца супакоіцца».
Чытаць цалкам: http://www.vershy.ru/content/pomnyu-pomnyu-praz-gad

Катэгорыя: Яўгенія Янішчыц | Дадаў: dimonas (01.03.2016)
Праглядаў: 1114 | Рэйтынг: 5.0/1
Усяго каментараў: 0
omForm">
avatar