Галоўная » Артыкулы » Арфаграфія

Прыстаўныя галосныя і, а

1. Прыстаўная галосная і пішацца:

у пачатку слова перад спалучэннямі зычных з першай літарай мімшара, імчаць, імгла, імгненне, імклівы;

у пачатку некаторых слоў перад спалучэннямі зычных з першымі літарамі р, л, калі слова з такімі спалучэннямі зычных пачынае новы сказ або стаіць пасля знака прыпынку ці слова, што заканчваецца на зычную: іржа, іржаць, ірдзенне, ірваць, іржышча; ілгун, ільдзінаІржуць коні, калёсы скрыпяць ад Дона да Буга (Я. Купала). Часамі на цэлыя кіламетры рассцілалася дарога роўным, нібы выбеленым на сонцы, ільняным палатном (Я. Колас). Калі слова з такім пачатковым спалучэннем зычных стаіць пасля слова, якое заканчваецца на галосную, і пасля яго няма знака прыпынку, то прыстаўная літара і не пішацца: Азалаціла восень поле ржышчам, дрэвы лісцем, гумны снапамі (К. Чорны). Люблю я прыволле шырокіх палёў, зялёнае мора ржаных каласоў... (Я. Колас).

2. У некаторых словах можа з’яўляцца прыстаўная галосная аімшара і амшара, іржаны і аржаныіржышча і аржанішча.

3. Пасля прыставак і першай часткі складанага слова, якія заканчваюцца на галосную, прыстаўныя літары і і а перад р, л, м не пішуцца: заржавець, заржаць, зардзецца, замглёны, замшэлы, прымчацца, вокамгненна.

Катэгорыя: Арфаграфія | Дадаў: dimonas (15.04.2020)
Праглядаў: 999 | Рэйтынг: 0.0/0
Усяго каментараў: 0
omForm">
avatar