Галоўная » Артыкулы » Арфаграфія

Правапіс е, ё, я ў складаных словах

1. У першай частцы складанага слова літара е захоўваецца незалежна ад таго, на якім складзе націск у другой частцы: сенакасі'лка, серпадзю'б, верхнеазёрскі, белабры'сы, землетрасе'нне, светапо'глядсвежавы'мыты, свежамаро'жаны, сенажа'ць.

Калі першай часткай складаных слоў з’яўляецца аснова велік-/вялік-, напісанне літар е або я залежыць ад таго, які склад у другой частцы націскны: калі першы — пішацца е, калі другі — пішацца я: велікаду'шны, велікару'скі, велікаму'чанік, велікасве'цкі; Вялікабрыта'нія, вялікадзяржа'ўны, вялікагало'вы.

2. У першай частцы складанага слова літара ё захоўваецца пры націску не на першым складзе другой часткі і замяняецца на е, калі націск на першым складзе другой часткі: лёгкаатлеты'чны, лёдадрабі'лка, мёртванаро'джаны, мёдаварэ'нне; ледарэ'з, медаго'нка, легкаду'мна.

3. У складаных словах злучальныя галосныя о, ё пішуцца толькі пад націскам, галосная а –– у любым ненаціскным складзе: ільновалакно', Вадо'хрышча, куро'дым, часо'піс, геліёграф, марозаўсто'йлівы, прыборабудаўні'чы.

4. Злучальная галосная е ў складаных словах пераходзіць у я, калі націск на першым складзе у другой частцы складанага слова: баяздо'льны, зернясхо'вішча, земляро'б, жыццяра'дасны, крывятво'рны; але: боепрыпа'сы, жыццеапіса'нне, землекарыста'нне, зернебабо'вы.

Злучальная галосная е ў складаных словах захоўваецца, калі другая частка пачынаецца з ў (у нескладовага): зернеўбо'рачны, вогнеўсто'йлівы.

Складанаскарочаныя словы пры напісанні звычайна разглядаюцца як простыя словы з адным націскам: зямфо'нд, лясга'с.

Катэгорыя: Арфаграфія | Дадаў: dimonas (15.04.2020)
Праглядаў: 996 | Рэйтынг: 0.0/0
Усяго каментараў: 0
omForm">
avatar