Галоўная » Артыкулы » Сінтаксіс і пунктуацыя

Аднародныя члены сказа. Знакі прыпынку

Аднароднымі называюцца такія члены сказа, якія адносяцца да аднаго і таго ж члена сказа, адказваюць на адно і тое ж пытанне, выконваюць адну і тую ж сінтаксічную функцыю і звязаны паміж сабой спалучальнай сувяззю.

Просты прыклад: Учора я быў у садзе і збіраў там прыгожыя яблыкі, грушы, слівы. (Аднародныя члены сказа: яблыкі, грушы, слівы; Адносяцца да слова прыгожыя).Можам паставіць пытанне ад слова прыгожыя: прыгожыя што? яблыкі; што? грушы; што? слівы.

Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа:

1. Коска ставіцца:

1. Пры сувязі аднародных членаў інтанацыйна (без злучнікаў):

Ходзіць дзед белабароды полем, лесам, пералескам (Я. Колас)

2. Паміж аднароднымі членамі з паўторнымі злучнікамі:

У жыцці можна і радавацца, і плакаць, і траціць надзею, і вечна шукаць усё большага шчасця.

3. Паміж аднароднымі членамі перад злучнікамі а, але, ды (у значэнні але), аднак (супраціўныя злучнікі):

Прамені сонца не ззяюць, а тлеюць над лесам (М. Лынькоў)

4. Паміж парамі аднародных членаў, у якіх аднародныя члены звязаны злучнікам і:

Алёшаў конь спыніўся, стаяў і дрыжаў, пасля падструніўся і застагнаў.

5. Перад другой часткай першага з парных злучнікаў, якім звязваюцца аднародныя члены (як - так і, не толькі - але і, і інш.):

А холад не толькі не адступіў, а як бы нават узняўся мацней (І.М.).

2. Коска не ставіцца:

1. Паміж аднароднымі членамі з адзіночнымі злучнікамі і, ды (у значэнні і), ці, або:

Заснулі навокал сады і імшары (С. Шушкевіч).

2. Перад першым паўторным злучнікам:

Партызаны былі і ля ложка, і ля стала, і ля шафы, што стаяла ля сцяны (Пташ.).

3. Перад і, які паўтараецца, але злучае розныя аднародныя члены:

Яшчэ нямала дзён цікавых і раніц светлых і ласкавых (Я. Колас). (Каб не памыліцца, стаўце пытанне да аднародных членаў!)

4. Калі аднародныя члены звязаны неаднолькавымі злучнікамі, што змяняюць адзін аднаго (і, ды):

Усе пафукваюць ды студзяць і верашчаку тую вудзяць і толькі чаўкаюць губамі ды зрэдку скрыгаюць зубамі (Якуб Колас).

5. У непадзельных выразах (ні тое ні сеё, ні жывы ні мёртвы):

Коні стаялі ні жывыя ні мертвыя  (І. Пташнікаў)

Абагульняльнае слова пры аднародных членах сказа

1. Двукроп'е:

1. Пасля абагульняльнага слова перад аднароднымі членамі сказа.

2. Пасля слоў а іменна, напрклад.

3. Перад пералічэннем аднародных членаў у афіцыйна-дзелавым і навуковым стылі.

2. Працяжнік:

1. Пасля аднародных членаў сказа перад абагульняльным словам.

2. Перад словамі словам, адным словам. Пасля іх - коска!

3. З дзвюх бакоў, калі аднародныя члены стаяць у сярэдзіне сказа і маюць удакладняльнае значэнне.

Катэгорыя: Сінтаксіс і пунктуацыя | Дадаў: dimonas (26.01.2017)
Праглядаў: 12317 | Рэйтынг: 4.5/6
Усяго каментараў: 0
omForm">
avatar